Нацгвардыя Украіны звярнулася да радыкалаў Данбаса
Упраўленне Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб'яднання Нацгвардыі заклікала радыкальна настроеных грамадзян не ўскладняць і так напружаную абстаноўку ва ўсходніх рэгіёнах.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Нацыянальнай гвардыі.
«Апамятайцеся! Не трэба ўскладняць і так напружаную абстаноўку ва ўсходніх рэгіёнах. Перад падраздзяленнямі Нацыянальнай гвардыі Украіны, якія дыслакуюцца ў Данецку і Луганску, стаяць вельмі неабходныя службовыя задачы, такія як ахова асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў, ахова падсудных падчас судовых працэсаў, ахова асуджаных падчас канваявання, удзел у ахове грамадскага парадку на вуліцах гарадоў», — гаворыцца ў звароце.
У Нацгвардыі адзначаюць, што «любыя ўмяшанні грамадскасці ў працэс выканання пастаўленых задач могуць прывесці да непрадказальных цяжкіх наступстваў для грамадства, а для асоб, якія ажыццяўляюць супрацьпраўныя дзеянні — прыцягненне да крымінальнай адказнасці».
«Усе пытанні і праблемы можна вырашыць мірным шляхам з дапамогай перамоваў і не ўпадаць у крайнасці, парушаючы правы, гонар і годнасць асобы і грамадзяніна», — гаворыцца ў звароце.