БЕЛ Ł РУС

«Вы забаяліся, што Лукашэнка знясе шапку Манамаха ў Мінск?»

22.05.2014 / 12:38

nn.by

Ксенія Сабчак запыталася ў Аляксандра Лукашэнкі пра «саюзную дзяржаву»: чаму ён адмовіўся ад ідэі аб’яднання Беларусі і Расіі?

«Як мінімум пытанне не па адрасе. Што ў вас здарылася, што вы забаяліся? Лукашэнку, што ён знясе шапку Манамаха — схопіць і перанясе ў Мінск? Ці вы падумалі, што мы захопім вялікую Расію, уключым унутр Беларусі ці далучым да Беларусі? Чаму ўслед за гэтым з’явіўся «Бацька-1», «Бацька-2», «Бацька-3», колькі іх там было, я ніводнай гэтай перадачы не глядзеў?»

Па словах Лукашэнкі, Расія адмовілася праводзіць рэферэндум па прыняцці агульнай канстытуцыі, бо пабаялася, што асаблівага статусу запатрабуе Татарстан. «На што я сказаў вашаму кіраўніцтву: гэта вашы праблемы. Я ж вас не гружу ўнутранымі праблемамі. У нас таксама маса людзей, якія зусім гэта не ўспрымаюць, але я тут разбяруся».

«Па факце: вы спалохаліся перадусім Лукашэнку. І не трэба хлусіць, што гэта не так», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула