БЕЛ Ł РУС

Старшыня гомельскага аблвыканкама Дворнік падарыў брыльянт Але Цупер

22.05.2014 / 21:40

Алімпійскую чэмпіёнку ў фрыстайле, якая трэніравалася ў Гомельскай вучэльні алімпійскага рэзерву, сёння ўшаноўвалі ў абласным цэнтры.

Падчас прыёму ў аблвыканкаме губернатар Уладзімір Дворнік падзякаваў спартоўцы, уручыў ёй Ганаровую грамату і брыльянт. Упрыгожванне зрабілі на мясцовым прадпрыемстве «Крышталь».

Вага брыльянта — 0,64 караты, ён каштуе некалькі тысяч даляраў. Спартоўка ў адказ падзякавала свам заўзятарам і прызналася ў любові да Гомеля, які калісьці для яе «стаў стартавай пляцоўкай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула