БЕЛ Ł РУС

З пачатку года за п'янку канфіскавана 125 транспартных сродкаў, у тым ліку снегаход

23.05.2014 / 11:35

У студзені—красавіку 2014 года за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення ў Беларусі затрымана больш за 8 тысяч вадзіцеляў, 711 затрыманыя нецвярозымі паўторна на працягу года.

Аб гэтым паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС. 

У адпаведнасці з рашэннем судоў з пачатку года на рэалізацыю паступіла 125 транспартных сродкаў, канфіскаваных на падставе арт. 317-1 КК (за паўторнае на працягу года кіраванне ў стане ап'янення).

Сярод іх 105 легкавых аўтамабіляў, тры грузавікі, чатыры трактары, чатыры мапеды, тры матацыклы, два мотаблокі, адзін пагрузчык, адзін мотаролер, адзін снегаход, адзін веласіпед з падвесным рухавіком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула