БЕЛ Ł РУС

МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі не ездзіць у Тайланд

24.05.2014 / 09:01

Міністэрства замежных спраў Беларусі інфармуе пра сур'ёзнае абвастрэнне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі ў Тайландзе.

«Па ўсёй краіне, у тым ліку ў курортных зонах, уведзеная каменданцкая гадзіна ад 22.00 да 5.00. Дзеянне Канстытуцыі прыпынена. Забароненыя любыя сходы ў колькасці больш за пяць чалавек», — гаворыцца ў паведамленні МЗС ад 23 мая.

У сувязі з гэтым МЗС зноў настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі па магчымасці адкласці наведванне Тайланда, а тым, хто знаходзіцца ў гэтай краіне — устрымацца ад паездак у Бангкок, пазбягаць наведвання месцаў з вялікай колькасцю людзей і выконваць усе патрабаванні органаў аховы правапарадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула