БЕЛ Ł РУС

Міністр Авакаў пра баі ў Данецку: Праціўнік пабіты добра, стратаў сярод сілавікоў няма

26.05.2014 / 23:26

Nashaniva.com

«Аб сённяшніх баях з тэрарыстамі ў аэрапорце Данецка, у Марыупалі і Славянску не пішу наўмысна, — хай пішуць ваенныя карэспандэнты. Стамляешся жыць толькі вайной. Вораг добра пабіты, страт у нашых — няма — і гэта галоўнае. Значыць, ёсць час думаць пра галоўнае і… трымаць порах сухім», — напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў позна вечарам у сваім фэйсбуку.

Тым часам некаторыя ўкраінскія СМІ паведамляюць пра 100 загінулых сепарарыстаў цягам дня ў Данецку, у тым ліку 35 чалавек у выніку трапляння ракеты ў грузавік з «апалчэнцамі» батальёна «Усход», што прадстаўляе ДНР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула