БЕЛ Ł РУС

НАТА: Расія пакінула каля ўкраінскіх межаў дастаткова войскаў для ўдару

27.05.2014 / 18:53

Расія пачала павольна адводзіць войскі ад мяжы з Украінай. Але ў рэгіёне ўсё яшчэ застаецца дастатковая колькасць вайсковых частак для нанясення магутнага ўдару. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.

Інфармацыя Альянсу грунтуецца на спадарожнікавых фатаграфіях і выведвальных звестках з спецыяльных самалётаў. Прадстаўнікі НАТА, у прыватнасці, заўважаюць: расійскія вайскоўцы пачалі рыхтаваць частку тэхнікі і абсталявання для перавозкі па чыгунцы.

Аднак у Альянсе адзначаюць: нягледзячы на гэта, сітуацыя ў рэгіёне застаецца вельмі напружанай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула