50 машын з узброенымі людзьмі хочуць прарвацца з Расіі ва Украіну
Пра гэта паведамляе выданне informator.lg.ua са спасылкай на мясцовых жыхароў.
«Каля 50 машын вязуць добра экіпіраваных узброеных людзей у камуфляжы без апазнавальных знакаў. Калона рухаецца ў кірунку горада Ровенькі», — паведамляюць мясцовыя жыхары.
Таксама адзначаецца, што ў тэрміновым парадку эвакуяваныя супрацоўнікі племсаўгаса «Далжанскі» каля аднайменнага пункта пераходу мяжы. Жыхары Свярдлоўска бачылі БТР без апазнавальных знакаў каля гарадскога Дома культуры. На дахах будынкаў заселі снайперы.
На фота нижэй: расійскія вайскоўцы на вуліцах Данецка, Луганска. Фота Ройтэрз, АП, Ostro.org, Eastnews.