БЕЛ Ł РУС

Украінскія памежнікі абвяргаюць інфармацыю аб прарыве 50 грузавікоў з Расіі

28.05.2014 / 10:12

Nashaniva.com

Паведамленні аб перамяшчэнні дарогамі Луганскай вобласці аўтакалоны з 50 грузавых аўтамабіляў з узброенымі людзьмі ў Дзяржпагранслужбы аспрэчваюць і называюць панічнымі чуткамі.

Іх узнікненне звязваюць з учарашняй заявай ведамства аб прысутнасці каля ўкраінска-расійскай мяжы насупраць Данецкай вобласці 40 машын з баевікамі.

Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы са спасылкай на відавочцаў напісалі: «Каля 50 машын вязуць добра экіпіраваных ўзброеных людзей у ваеннай форме без апазнавальных знакаў. Калона рухаецца ў кірунку горада Ровеньки».

Аб прарыве расійскіх баевікоў праз мяжу напісала сёння раніцай група «Інфармацыйны супраціў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула