БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Пасля Украіны ўся гэтая зараза палезе да нас

28.05.2014 / 10:58

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання Смалявіцкага раёна.

Пра гэта гэта Лукашэнка сказаў у кантэксце неабходнасці павышаць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі і, увогуле, беларускай мадэлі.

«Няўжо ваяваць, як ва Украіне, лепш, чым жыць спакойна. Няўжо вы гэтага не разумееце? — сказаў ён. — Яны ж зараз там развярнуць гэта ўсё, і гэтая ж зараза палезе да нас. Калі вы гэтага не ведаеце, так я гэта ведаю».

Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што многія госці чэмпіянату свету па хакеі былі здзіўлены парадкам у краіне і тым, што Беларусь выглядае вельмі па-еўрапейску.

«У вас, кажуць, палі пасеяны… Расійцы, суседзі, з Урала прыязджаюць — вочы на лоб: «Мы ехалі ў вёску, а тут Еўропа», - распавёў Аляксандр Лукашэнка. « Вось гэта галоўнае. Гэта аб'ядноўвае народ. Таму трэба напружвацца», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула