БЕЛ Ł РУС

У Слаўгарадскім (Прапойскім) раёне падчас пахавання згарэла хата

28.05.2014 / 12:57

У вёсцы Лясная Слаўгарадскага (гістарычная назва — Прапойскі) раёна 27 мая перад пахаваннем 82-гадовага мужчыны ў яго хаце спалахнуў пажар. Пацярпелых няма, але пабудова практычна поўнасцю згарэла знутры.

Сваякі, якія хавалі мужчыну, раніцай 27 мая запалілі свечкі каля труны з целам і адправіліся ў суседні дом снедаць. Пакінуты без нагляду агонь і стаў прычынай пажару, мяркуюць ратавальнікі. Людзі, якія вярнуліся і адчынілі дзверы ў дом, ненаўмысна павялічылі прыток паветра, такім чынам актывізаваўшы гарэнне.

Сваякі вынеслі цела памерлага з дома, пасля чаго выклікалі супрацоўнікаў МНС, якія патушылі агонь. У выніку пажару знішчаны дах, веранда і маёмасць, пашкоджаны сцены і перакрыцці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула