Турчынаў падпісаў указ аб інаўгурацыі прэзідэнта
В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў падпісаў Указ аб падрыхтоўцы інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны.
Адпаведны Указ № 494/2014 апублікаваны на сайце прэзідэнта.
У дакуменце гаворыцца аб стварэнні арганізацыйнага камітэта па забеспячэнні правядзення мерапрыемстваў, звязаных з інаўгурацыяй.
Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.
Раней у штабе Пятра Парашэнкі паведамлялі, што інаўгурацыя новага прэзідэнта Украіны можа адбыцца 9 або 10 чэрвеня.