БЕЛ Ł РУС

У АБСЕ паведамляюць, што іх назіральнікі да гэтага часу знаходзяцца ў палоне сепаратыстаў

31.05.2014 / 20:03

26 мая ў Данецкай вобласці зніклі чацвёра міжнародных назіральнікаў, 29 мая — яшчэ чацвёра ў Луганскай вобласці.

Паводле дадзеных Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), абедзве групы назіральнікаў захопленыя сепаратыстамі і знаходзяцца ў палоне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні АБСЕ, распаўсюджаным у суботу, 31 траўня, паведамляе «Нямецкая хваля».

Намеснік кіраўніка місіі назіральнікаў АБСЕ Аляксандэр Гуг заявіў, што ўсе распаўсюджаныя паведамленні пра нібыта вызваленне назіральнікаў не адпавядаюць рэчаіснасці. Паводле Гуга,

кантакту з назіральнікамі АБСЕ да гэтага часу няма.

Між тым расійскае агенцтва «Інтэрфакс» распаўсюдзіла ў суботу раніцай інфармацыю аб намерах сепаратыстаў абмяняць захопленых прадстаўнікоў АБСЕ на сваіх паплечнікаў. Суразмоўца агенцтва таксама сказаў, што прадстаўнікі АБСЕ да гэтага часу застаюцца на тэрыторыі, якую кантралююць сепаратысты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула