БЕЛ Ł РУС

Крым канчаткова перавялі на расійскія рублі

1.06.2014 / 10:16

У крамах ад 1 чэрвеня павінны знікнуць падвойныя цэннікі, усе наяўныя і безнаяўныя разлікі павінны праводзіцца ў рублях, а ўкраінская грыўна атрымлівае статус «замежнай» валюты.

Змены адбыліся згодна з законам аб скарачэнні тэрміну хаджэнні грыўні ў Крыме, падпісаным прэзідэнтам Расіі Пуціным 27 мая.

Гэтым указам расейцы радыкальна паскорылі працэс адрыву паўвострава ад украінскай фінансавай сістэмы - раней планавалася выкарыстанне грыўні «нароўні з рублём « да 1 студзеня 2016 года.

Учора паведамлялася, што ў Сімферопалі з-за гэтага узніклі вялізныя чэргі - людзі спяшаліся атаварыць грыўні, паколькі многія атрымалі зарплату і сацвыплаты ва ўкраінскай валюце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула