Ураганы з жаночымі імёнамі — больш небяспечныя
Амерыканскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што ўраганы, названыя жаночымі імёнамі, больш разбуральныя і забіраюць больш жыццяў, чым іх «мужчынскія» аналагі.
Тарнада ў Аклахоме ў маі 2013 г.
Навукоўцы тлумачаць гэты феномен тым, што людзі, пачуўшы пра набліжэнне стыхійнага бедства з жаночым імем, ставяцца да яго менш сур'ёзна і не прадпрымаюць усе неабходныя меры.
У выніку, паводле падлікаў даследчыкаў, за 60 гадоў ахвярамі «жаночых» ураганаў сталі ў два разы больш чалавек, чым «мужчынскіх».
Навукоўцы прапануюць змяніць прынцып, паводле якога выбіраецца імя для разбуральнай з'явы прыроды, каб спыніць гэты «падсвядомы сэксізм».