Турчынаў: Атака на памежнікаў адбітая, знішчана шмат тэрарыстаў
Сіламі АТА за апошнія суткі ўдалося адбіць атаку на гарнізон памежнікаў пад Луганскам, знішчаны лагер баевікоў пад Севераданецкам і праводзіцца вызваленне Данецка.
Пра гэта на пасяджэнні парламента распавёў спікер Аляксандр Турчынаў.
«З паветра былі знішчаны блокпасты тэрарыстаў у Луганскай вобласці. Таксама былі атакаваныя падраздзяленні тэрарыстаў і фактычна адбіта спроба знішчэння нашых памежнікаў, якія размяшчаюцца проста ў ваколіцах Луганска», — паведаміў спікер.
Ён таксама распавёў, што «ў аўторак раніцай знішчана шмат тэрарыстаў, якія былі размешчаны ў схаваным лагеры ў прамзоне пад горадам Севераданецк».
Ён выказаў надзею, што «на працягу дня мы будзем атрымліваць паведамленне пра канкрэтныя вынікі».