БЕЛ Ł РУС

Дзве 11-класніцы ў Калінкавічах пакурылі на апошнім званку і трапілі ў рэанімацыю

3.06.2014 / 11:11

Дзве адзінаццацікласніцы Калінкавіцкай сярэдняй школы №7 трапілі з выпускной вечарыны ў рэанімацыю цэнтральнага раённага шпіталя.

Адна з іх у цяжкім стане. Другая пасля рэанімацыйных і тэрапеўтычных працэдур вярнулася ў школу і, як паведамілі педагогі, у панядзелак здавала дзяржаўны іспыт па матэматыцы.

Што курылі ці пілі выпускніцы, у школе не ведаюць — гэта высвятляюць следчыя. Паводле расповедаў ачунялай адзінаццаціклясніцы, дрэнна ім стала якраз пасля курэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула