БЕЛ Ł РУС

У Мінску створана школа катання на ровары

3.06.2014 / 11:58

Nashaniva.com

Тых, хто яшчэ не асвоіў ровар, валанцёры запрашаюць прайсці майстар-клас па ваджэнні.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Анастасія Галаванава,

заняткі праходзяць у скверы Янкі Купалы па пятніцах з 18.00 да 20.00.

Калі няма асабістага велатранспарту, валанцёры дадуць свой, а таксама раскажуць аб тэорыі кіравання, правілах бяспекі і правядуць практычныя заняткі. Усё — бясплатна.

Узрост аматараў велатранспарту не абмежаваны. Праўда, дзіцячых ровараў ў інструктараў пакуль няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула