БЕЛ Ł РУС

Яцанюк: Украіна гатовая судзіцца з Расіяй у Стакгольме ў выпадку непадпісання пагаднення

3.06.2014 / 13:36

Пытанне адключэння Расіяй газу для Украіны не знятае. Пра гэта, выступаючы ў парламенце, сказаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Паводле яго слоў, учора ноччу Расія адмовілася ад сваіх планаў адключыць газ, але ваюе з Украінай усімі магчымымі сродкамі.

Яцанюк адзначыў, што ў выпадку непадпісання пагаднення з «Газпромам» і НАК «Нафтагазам» Украіна будзе судзіцца з Расіяй у Стакгольме.

«Гэта не месяц і нават не год. Але іншага шляху не бачым», — сказаў ён.

Яцанюк таксама распавёў, што цяпер у сховішчах Украіны знаходзіцца 12 мільярдаў кубаметраў газу, але каб пражыць зіму трэба закупіць яшчэ 7 мільярдаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула