БЕЛ Ł РУС

Ля Валожына «Сітраэн» вылецеў у кювет: трое малых дзяцей атрымалі траўмы

3.06.2014 / 13:54

Аварыя адбылася 2 чэрвеня, каля 01.40, на 58-м кіламетры трасы Мінск — Ашмяны.

«36-гадовы кіроўца «Сітраэн Ксанція» ехаў у напрамку Мінска. На закругленнем дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся», — распавялі ў ДАІ Мінскай вобласці.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі тры дзяўчынкі (2005, 2006 і 2007 гадоў нараджэння), якія ехалі ў «Сітраэне». З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула