БЕЛ Ł РУС

Жыхар Мсціслава ў парыве рэўнасці падпаліў уласны дом

3.06.2014 / 16:49

Следчы камітэт пачаў расследаванне справы аб наўмысным пашкоджанні маёмасці ў дачыненні да жыхара Мсціслава, які ў парыве рэўнасці падпаліў свой дом.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інцыдэнт адбыўся 1 чэрвеня, калі нецвярозы 43-гадовы мужчына ў гутарцы з былой жонкай пачаў дзяліць маёмасць. У працэсе дзяльбы ўспыхнула сварка, і мужчына нібыта для таго, каб дом не даставаўся нікому, разліў ў ім каністру з гаручай вадкасцю і падпаліў. Жанчына пры гэтым пакінула будынак.

Агнём быў пашкоджаны дах, веранда, часткова — маёмасць у доме.

У дачыненні да падазраванага ў падпале распачатая справа па частцы 2 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Мужчына затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула