Прапаноўваў падлеткам аральны сэкс — міліцыя шукае хулігана
+ фота і прыкметы падазраванага
Пошукі вядуцца ўжо другі месяц. Усё адбылося 16 красавіка з 11 да 12 гадзін удзень у мікрараёне Лошыца. Мужчына заходзіў у пад’езд за падлеткам, а ў ліфце дакранаўся да яго і прапаноўваў заняцца аральным сэксам. Вядома пра два такія выпадкі.
Заведзена крымінальная справа па факце хуліганства. Вядуцца пошукі падазраванага.
Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 176-178 см, валасы цёмныя, кароткія, са скронях — залысіны.
Быў апрануты: чорная скураная куртка, цёмны швэдар з гарызантальнымі рыскамі, сінія джынсы, красоўкі з салатавымі ўстаўкамі. Пры сабе меў будаўнічы пластмасавы шпаталь.
Хто пазнаў чалавека па апісанні, звяртайцеся ў ГУУС Мінгарвыканкама на: (017) 200-60-36, (029) 356-02-02, (029) 381-04-19.