БЕЛ Ł РУС

Клічко прыняў прысягу на вернасць Кіеву

5.06.2014 / 13:30

Новаабраны Кіеўскі гарадскі галава Віталь Клічко прыняў прысягу на вернасць кіяўлянам і народу Украіны.

Перад прысягай ён адзначыў, што ставіць задачу перад сваёй камандай змагацца з карупцыяй і зрабіць горад камфортным для ўсіх кіяўлян.

Па словах Клічко, ён гарантуе, што новая ўлада будзе расказваць аб сваіх дзеяннях.

«Мая мэта — каб кожны кіяўлянін ў горадзе бачыў пазітыўныя вынікі працы ўлады. Менавіта гэтага я патрабую ад каманды, якая сёння пачынае працаваць на кіяўлян і сталіцу», — сказаў Клічко.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула