БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Польшча правядуць палітычныя кансультацыі

5.06.2014 / 14:6

Беларуска-польскія палітычныя кансультацыі пройдуць 10 чэрвеня ў Варшаве.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 5 чэрвеня ў Мінску.

Паводле яго слоў, удзельнічаць у кансультацыях будуць намеснікі міністраў замежных спраў дзвюх краін Алена Купчына і Катажына Пельчынска-Наленч.

«Падчас кансультацый плануецца абмеркаваць бягучую павестку дня двухбаковых адносін па шырокім коле пытанняў, уключна з палітычным дыялогам, гандлёва-эканамічным, трансгранічным, культурным супрацоўніцтвам, дагаворна-прававой базай, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — сказаў Мірончык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула