БЕЛ Ł РУС

Усе падлеткі, якія збеглі ў Мядзельскім раёне са спецвучылішча, затрыманыя ў Расіі

5.06.2014 / 14:49

Падлеткаў, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, затрымалі ў Расіі.

Увечары 4 чэрвеня паблізу чыгуначнай станцыі г.п. Рудня Смаленскай вобласці былі затрыманыя Аляксей Ніцманіс, Аляксандр Флярко, Давід Багданаў і Рыгор Дайко.

Яшчэ трох падлеткаў (Арцёма Кейзерава, Захара Васілеўскага і Дзмітрыя Кавалёва) затрымалі ў ноч з 4 на 5 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Смаленску.

Ігар Цалінск быў затрыманы ў адным з месцаў яго магчымага з'яўлення ў Люберцах Маскоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула