БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з новай украінскай уладай

5.06.2014 / 20:51

Беларусь гатова супрацоўнічаць з новай украінскай уладай. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка і кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, якія ўдзельнічаюць у Першым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Ва Украіне выбраны новы прэзідэнт. Я думаю, мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам, з новай уладай, таму што там жыве наш народ, там такія ж, як мы, людзі, добрыя, працавітыя, але вось трапілі ў такую сітуацыю. Вядома, мы можам адмахнуцца ад іх, але людзі яшчэ больш пацерпяць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула