БЕЛ Ł РУС

Сіцылійская манахіня выйграла конкурс Голас Італіі ВІДЭА

6.06.2014 / 09:16

Сястра Крысціна Скуча з Сіцыліі заняла першае месца на конкурсе пеўчых талентаў «Голас Італіі». Манашка выйшла на сцэну ў традыцыйным адзенні з крыжом і падзякавала Богу за перамогу.

Па словах 25-гадовай Скучы, яна прыйшла на конкурс, выконваючы пажаданне Папы Францішка — зблізіць царкву з народам.

Песня Алісіі Кіс No One у выкананні галасістай манашкі набрала больш за 50 млн праглядаў на відэахостынгу YouTube.

Сястра Крысціна прыйшла паспрабаваць свае сілы ў вакальным спаборніцтве ў сакавіку.

Па ўмовах конкурсу, журы слухала прэтэндэнтаў, седзячы да іх спіной. Ужо пасля першага куплета ў выкананні дзяўчыны суддзі прыйшлі ў захапленне і націснулі на кнопкі, што сігналізуюць адабрэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула