БЕЛ Ł РУС

У Алчэўску (Луганская вобласць) невядомыя захапілі аддзел СБУ

6.06.2014 / 10:52

Алчэўскі аддзел СБУ перайшоў пад кантроль невядомых узброеных людзей.

Сёння прыблізна ў 5-й раніцы невядомыя ўзброеныя людзі, зрабіўшы некалькі стрэлаў у будынкі Алчэўскага гарадскога аддзела СБУ, бесперашкодна ўвайшлі ў яго. На той момант у будынку знаходзіўся адзін дзяжурны, ён не пацярпеў. З аддзела нападнікі вынесла частку камп'ютараў. У будынку застаюцца ўзброеныя людзі.

Захоп будынка СБУ павялічвае верагоднасць баявых дзеянняў у Алчэўску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула