БЕЛ Ł РУС

Прыпынены пастаўкі ўкраінскага піва ў Беларусь

6.06.2014 / 12:03

БелаПАН

Імпарцёры піва да цяперашняга часу не атрымалі ліцэнзіі на ўвоз піва з Украіны ў Беларусь. Паводле звестак БелаПАН, гэта абумоўлена тым, што ўкраінскія півавары не ўзгаднілі з беларускім бокам коштаў, па якіх іх прадукцыя можа рэалізоўвацца ў Беларусі.

Як паведамлялася раней, 1 мая Беларусь ўвяла ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Згодна з пастановай беларускага ўрада, імпарт піва ажыццяўляецца зараз па разавых ліцэнзіях, выдаваць якія упаўнаважана Міністэрства гандлю па ўзгадненні з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам».

Падставай для выдачы ліцэнзіі з'яўляецца падпісанне імпарцёрам дакумента з беларускім бокам аб мінімальных цэнах на піва, па якіх ячменны напой будзе прадавацца ў Беларусі. У той жа час у Кіеве лічаць, што ў выпадку падпісання цэнавага пагаднення ўкраінскае піва на беларускім рынку рэзка падаражэе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула