БЕЛ Ł РУС

У Расеі сэктанты, а сярод іх і беларусы, сышлі пад зямлю

13.11.2007 / 08:58

Nashaniva.com

У Пензенскай вобласьці Расеі трыццаць сэктантаў, а сярод іх і беларусы, сышлі ў зямлянку і завалілі ўваход. Яны прыхапілі з сабой газавыя балёны і пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць выганяць з‑пад зямлі.

У Пензенскай вобласці Расіі трыццаць сектантаў, а сярод іх і беларусы, сышлі ў зямлянку і завалілі ўваход. Яны прыхапілі з сабой газавыя балоны і пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць выганяць з‑пад зямлі.

Паведамляецца, што жыхары вёскі Паганаўка спадзяюцца такім чынам выратавацца ад Апакаліпсісу, які, паводле іх прагнозаў, адбудзецца ў траўні 2008 года.

Цяпер зямлянка ачэпленая міліцыяй. Улады баяцца, што шэрагі сектантаў могуць папоўніцца і нікога да зямлянкі не дапускаюць. Вядома, што сярод іх ёсць дзеці, самаму маленькаму 1,4 года.

Секту ў Паганаўцы заснаваў мясцовы жыхар Пётр Кузняцоў. Ён адкрыў малельны дом, прыхаджанамі якога з’яўляюцца вернікі з Беларусі, Падмаскоўя і Растова. Гэтыя людзі паўтара года таму купілі ў вёсцы дамы, нідзе не працавалі і сваіх дзяцей не пускалі ў школу.

Regions.ru via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула