БЕЛ Ł РУС

Зборная Камеруна адмаўляецца ляцець на ЧС па футболе

8.06.2014 / 13:39

Зборная Камеруна адмаўляецца ляцець на чэмпіянат свету - 2014, паведамляе L'Equipe.

Гульцы нацыянальнай каманды не могуць узгадніць суму прэміяльных за ўдзел у турніры з кіраўніцтвам мясцовай федэрацыі футбола.

Зборная Камеруна мае намер правесці бліжэйшы час у сталіцы краіны, каб вырашыць гэтае пытанне.

На чэмпіянаце свету зборная Камеруна згуляе супраць Мексікі (13 чэрвеня), Харватыі і Бразіліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула