БЕЛ Ł РУС

Патрабаванні Веча ў Кіеве: роспуск Вярхоўнай Рады і байкот тавараў з Расіі

8.06.2014 / 13:46

У Кіеве на Майдане Незалежнасці ў нядзелю адбываецца другое Грамадскае веча. У ім бяруць удзел каля 3 тыс. чалавек.

Прамоўцы са сцэны абмяркоўваюць бягучыя падзеі, перш інаўгурацыю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама сітуацыю на самым Майдане.

«Мы гатовыя дапамагаць новаму прэзідэнту, нацыя гатовая падтрымліваць яго дзеянні, але калі ён не справіцца, ён не дажыве да канца тэрміну. Як прэзідэнт. А эканамічныя праблемы хай вырашае ўрад», — кажуць удзельнікі.

Людзі таксама патрабуюць неадкладнага прызначэння даты перавыбараў парламента. «Рада — прэч», - крычаць яны.

Сотнік Майдана Аляксандр Ярашчук звярнуўся з заклікам байкатаваць тавары расійскай вытворчасці і расследаваць дзейнасць прадпрыемстваў РФ на тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула