БЕЛ Ł РУС

Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння вечарам будзе абмежаваны

9.06.2014 / 09:07

«З 21.45 да 24.00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках (у тым ліку і наземнага грамадскага транспарту) на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў», - растлумачылі ў ДАІ.

Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з рэпетыцыяй зводнай роты ганаровай варты перад урачыстым парадам да Дня Незалежнасці.

Аналагічныя абмежаванні руху транспарту будуць таксама 11,13,16,18, 21 і 23 чэрвеня.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула