БЕЛ Ł РУС

Абвінавачанага ў растраце мэра расійскага горада затрымалі ў Беларусі

9.06.2014 / 10:12

Мэра Ангарска (Іркуцкая вобласць) Уладзіміра Жукава, абвешчанага ў расійскі федэральны вышук па абвінавачванні ў растраце бюджэтных грошай, 5 чэрвеня затрымалі ў Беларусі і экстрадзіруюць у Расію.

irkutskmedia.ru

Пра гэта ў панядзелак, 9 чэрвеня, паведамляецца на сайце абласнога следчага ўпраўлення Следчага камітэта РФ.

Мэра Ангарска абвясцілі ў федэральны вышук 30 красавіка. 27 сакавіка падчас ператрусаў у будынку адміністрацыі Ангарска ў Жукава здарыўся сардэчны прыступ. Пасля шпіталізацыі ён пайшоў з мясцовай бальніцы і з'ехаў ва Улан-Удэ, а затым у Маскву.

Супраць Жукава заведзена крымінальная справа па частцы 4 артыкула 160 КК РФ (растрата бюджэтных грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры), якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула