БЕЛ Ł РУС

Кілера і арганізатара забойства Паліткоўскай прысудзілі да пажыццёвага зняволення

9.06.2014 / 11:10

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе lenta.ru.

kommersant.ru

Маскоўскі гарадскі суд на падставе вердыкта прысяжных вынес абвінаваўчы прысуд па справе аб забойстве ў кастрычніку 2006 г. аглядальніка «Новой газеты» Ганны Паліткоўскай.

Вінаватымі па артыкулах «забойства» і «незаконны абарот зброі» прызнаныя Лом-Алі Гайтукаеў, браты Рустам, Джабраіл і Ібрагім Махмудавы і былы міліцыянер Сяргей Хаджыкурбанаў. Акрамя таго, Рустам Махмудаў таксама прызнаны вінаватым у выкраданні чалавека і вымагальніцтве.

Для Лом-Алі Гайтукаева і Рустама Махмудава, прызнаных, адпаведна, арганізатарам і выканаўцам забойства, дзяржабвінавачанне папрасіла пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі;

для астатніх — працяглыя тэрміны: 22 гады для Сяргея Хаджыкурбанава, 15 і 19 гадоў для Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула