БЕЛ Ł РУС

У Індыі 30 студэнтаў бясследна знесла хваляй

9.06.2014 / 11:20

На поўначы Індыі працягваюцца пошукі групы студэнтаў, якіх знесла ў раку хваляй, якая паднялася пасля скіду вады з плаціны.

Усяго зніклымі без вестак лічацца 24 студэнты. Агенцтва Франс прэс паведамляе са спасылкай на прадстаўніка мясцовых уладаў, што ратавальнікам удалося дастаць з вады целы пяці загінулыых.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары ў штаце Хімачал-Прадэш у той момант, калі студэнты фатаграфаваліся на беразе ракі Беас. Велізарная хваля паднялася ў выніку скіду вады з рэзервуара гідраэлектрастанцыі.

Паведамляецца, што група студэнтаў з 48 чалавек накіроўвалася на экскурсію ў горад Маналі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула