БЕЛ Ł РУС

П'яны бяспраўнік у Гродне пры затрыманні зрабіў спробу самагубства

9.06.2014 / 13:24

У Гродне 8 чэрвеня п'яны вадзіцель, які не меў права кіравання, пры затрыманні спрабаваў скончыць жыццё самазабойствам.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, утрыманне алкаголю ў арганізме мужчыны больш чым у сем разоў перавысіла межава дапушчальнае. Два месяцы таму за аналагічнае парушэнне ён быў пазбаўлены права кіравання і атрымаў штраф. 

«Калі стаў разумець, што чакае за чарговы ўчынак (крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля), ён зрабіў (або зымітаваў) спробу суіцыду, — гаворыцца ў паведамленні абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

— На просьбу паказаць дакументы адрэагаваў вельмі своеасабліва. Пацягнуўся па іх, выцягнуў з-пад сядзення сцізорык і ткнуў сабе ў вобласць сэрца.

Супрацоўнік ДАІ паспеў зрэагаваць і выбіў востры прадмет з рук, таму рана на грудзях атрымалася несур'ёзнай (укол неглыбокі, парэз нязначны)».

Затрыманы адпраўлены ў абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула