Камандзір батальёна «Данбас»: Вынікі АТА — добрыя
Вынікі правядзення Антытэрарыстынай аперацыі ў Марыўпалі добрыя. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.
«Праводзіцца спецаперацыя сіламі АТА. Вынікі добрыя. У другой палове дня, пасля яе заканчэння распавяду падрабязнасці», - адзначыў ён.
Таксама ён запэўніў, што «ў Марыупалі ніхто нічога не падрываў».
Раней мясцовыя СМІ са спасылкай на інфармацыю відавочцаў паведамілі, што ў Марыупалі гарыць аэрапорт і размешчаная побач ваенная частка, у некаторых раёнах чутныя аўтаматныя чэргі і адзінкавыя стрэлы.