БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў Дняпры патануў шасцікласнік

9.06.2014 / 13:58

Шасцікласнік патануў у Дняпры ў Магілёве 7 чэрвеня. Як паведаміла старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Магілёўскім абласным упраўленні МНС Вольга Нехарошых, хлопчык скокнуў у ваду і не вынырнуў.

Трагедыя адбылася ўвечары па вуліцы Лакамабільнай. Кампанія дзяцей бавіла час на рацэ ў неабсталяваным для купання месцы. Дзеці зрабілі піраміду з кінутых непадалёк аўтамабільных пакрышак і скакалі з яе ў ваду.

Адзін з хлопчыкаў у нейкі момант нырнуў у раку і не выплыў. Ратавальнікі потым выцягнулі з вады цела дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула