БЕЛ Ł РУС

Контрразведка ЛНР западозрыла казакоў у здрадзе

9.06.2014 / 15:37

Nashaniva.com

Контрразведка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі заявіла пра выяўленне здраднікаў у шэрагах апалчэнцаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ЛНР.

Атаман Казіцын, novostivolgodonska.ru

Паводле звестак контрразведчыкаў, здраду рыхтавалі казакі з атрада атамана Казіцына. З іх дапамогай ўкраінскія сілавікі нібыта збіраліся ўсталяваць кантроль над Луганскам.

Як сцвярджаецца, была распрацавана цэлая сакрэтная аперацыя.

Яе сутнасць заключалася ў тым, што ў прызначаны дзень вайскоўцы павінны былі пачаць наступ на Луганск. Пасля артабстрэлу ў горад нібыта павінны былі прыбыць казакі згаданага атамана Казіцына, якія затым занялі б ключавыя пазіцыі і блокпасты, заблакаваўшы пры гэтым пэўныя падраздзяленні апалчэнцаў. Пазней яны нібыта збіраліся пакінуць горад, «здаўшы» яго Нацыянальнай гвардыі.

Інфармацыю, як паведамляецца, прадстаўнікі ЛНР атрымалі з крыніц, укаранёных у шэрагі Нацыянальнай гвардыі і штаб казацкага войска атамана Казіцына.

Каментароў ад самага атамана з прычыны гэтых абвінавачванняў пакуль не паступала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула