БЕЛ Ł РУС

Жыхар Пінскага раёна атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі за забойства маці 

9.06.2014 / 19:11

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 9 чэрвеня на выязным пасяджэнні ў Пінску вынесла прыгавор 51-гадоваму жыхару вёскі Асабовічы, які забіў сваю маці. 

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандр Шуляк, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне па справе, вечарам 28 лютага мужчына, які жыў з 76-гадовай маці, нанёс ёй падчас сваркі не менш чым дзевяць удараў рукамі па галаве і целе. У выніку жанчыне былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла на месцы.

Праз некалькі гадзін сын выявіў, што маці памерла, і паведаміў аб гэтым суседзям. 

«У ходзе папярэдняга расследавання і ў судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што ў гэты дзень абвінавачаны прыйшоў дамоў у стане алкагольнага ап'янення. Яму не спадабалася, што маці пастрыглася. На гэтай глебе ў іх узнікла сварка, у ходзе якой сын збіў жанчыну», — сказаў Шуляк.

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала мужчыну вінаватым па пп. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства з асаблівай жорсткасцю састарэлай асобы) і прыгаварыла да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

«У судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова, заяўляючы, што нанёс маці менш удараў і не хацеў яе забіваць», — адзначыў Шуляк.

Мужчына раней не судзімы, працаваў пастухом у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Па месцы жыхарства і працы характарызаваўся як злоўжываючы спіртнымі напояі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула