БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч паляцеў у Туркменістан

11.06.2014 / 15:46

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан.

Запланаваны перамовы кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым і намеснікам старшыні Кабінета міністраў гэтай краіны Бабаніязам Італмазавым.

Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня навукі Туркменістана, выступіць на міжнароднай канферэнцыі «Навука, тэхніка і інавацыйныя тэхналогіі ў Эпоху магутнасці і шчасця». Падчас Дня навукі будзе прадэманстраваны беспілотны лятальны апарат, створаны ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Візіт працягнецца да 13 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула