БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік падатковай службы Украіны: з бюджэту кралі мільярдамі

12.06.2014 / 11:04

Новы кіраўнік украінскага падатковага ведамства расказаў журналістам, што яго папярэднік за тры гады скраў з казны рэспублікі столькі грошай, колькі давалі падатковыя зборы за цэлыя шэсць месяцаў.

Намеснік міністра даходаў і збораў, які курыруе падатковую службу Украіны, Ігар Білавус сцвярджае, што ашуканцы абмяркоўвалі злачынныя планы за празрыстым пластыкавым сталом у гуканепранікальным сховішчы, піша The Guardian.

Выданне публікуе пераказ інтэрв'ю, якое Білавус даў карэспандэнтам AP. Паводле яго слоў, асаблівая празрыстая мэбля — стол і крэслы — знаходзіцца ў таемным кабінеце на верхнім паверсе будынка міністэрства. Гэта месца было своеасаблівым штабам аферыстаў пад кіраўніцтвам ранейшага галоўнага падаткавікі краіны Аляксандра Кліменкі, якія выкралі з бюджэту Украіны каля 130 млрд грыўняў ($ 11 млрд) — прыкладна столькі складалі падатковыя паступленні ў казну з усёй краіны за паўгода.

«Яны не клапаціліся пра бяспеку, не баяліся ні паліцыі, ні СБУ Вось чаму гэтая ракавая пухліна — карупцыя — распаўсюдзілася па ўсёй краіне», — цытуе Білавуса брытанская газета.

Зламыснікі, паводле яго слоў, арганізавалі шырокую сетку з больш чым 1700 фантомных фірмаў, праз якія пераводзілі грошы ў наяўныя сродкі.

Празрыстая мэбля, у якую нельга схаваць «жучкі» стаяла ў гукаізаляванай камеры, да таго ж абсталяванай генератарам «белага шуму», які рабіў немагчымым праслухоўванне. Па словах куратара Міжнароднага музея шпіянажу ў Вашынгтоне Вінса Хоўтана, такія прыёмы проста скапіяваныя з метадаў працы разведак ранейшага Усходняга блока. Усходнегерманскім разведка «штазі», да прыкладу, мела гэткую ж празрыстую мэблю ў адным з памяшканняў амбасады ГДР у Рыме.

Аляксандр Кліменка ўсе абвінавачванні ў свой адрас адмаўляе. Ён сцвярджае, што жорстка змагаўся з любымі праявамі карупцыі — яго ведамства ініцыявала больш за 1300 расследаванняў супраць карупцыянераў. У пакоі з празрыстай мэбляй, паводле яго слоў, таксама нічога крымінальнага не адбывалася.

«Гэтым памяшканнем мы карысталіся толькі ў мэтах прыватнасці пры планаванні аператыўных мерапрыемстваў супраць тых, хто спрабаваў пазбегнуць падаткаў або займаўся махлярствам. Я лічу, што такія меры бяспекі былі цалкам апраўданыя», — напісаў ён журналістам у электронным лісце.

«Кліменка выйшаў на сувязь з нявызначанага месца. Неўзабаве пасля таго, як Януковіч пакінуў свой пост, ён бег з Украіны. Камеры відэаназірання ў аэрапорце зафіксавалі, як ахоўнікі спрабуюць затрымаць яго і галоўнага пракурора краіны, але яны бягуць да самалёта настолькі хутка, што чапляюць рамку металадэтэктара» — піша Guardian.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула