БЕЛ Ł РУС

Надзвычайнае становішча ў Грузіі адменяць праз два-тры дні

13.11.2007 / 21:40

Nashaniva.com

Амэрыканскага дыплямата заверылі, што жыцьцё ў Грузіі неўзабаве нармалізуецца.

Надзвычайнае становішча ў Грузіі будзе адменена ў найбліжэйшыя два-тры дні, заверылі ў Тбілісі амэрыканскага дыплямата.

Паводле словаў намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Эўропе і Эўразіі Мэцью Брайзы, пра хуткую адмену яму сказала сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ.

«З маёй размовы са сьпікерам вынікае, што надзвычайнае становішча будзе адменена ў найбліжэйшыя два-тры дні. Мяркую, 16 лістапада», — сказаў дыплямат.

Паводле Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула