БЕЛ Ł РУС

У Луганскай вобласці налічылі 4 тысячы тэрарыстаў 

16.06.2014 / 09:40

Украінскія сілавікі абагульнілі разведвальныя дадзеныя пра незаконныя ўзброеныя фармаванні. 

Адзначаецца, што часткова яны складаюцца з мясцовых жыхароў, якімі нярэдка кіруюць прадстаўнікі крыміналітэту, часткова гэта групы наёмнікаў, якія перакідваюцца з Расіі. У мясцовых тэрарыстычных групах налічваецца ад 20 да 200 чалавек. З кіраўніцтвам так званай «Луганскай народнай рэспублікі» кантактуюць каля 2000 баевікоў. Яшчэ столькі ж дзейнічаюць самастойна.

Большасць згаданых фармаванняў узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамі, асобныя з іх маюць снайперскія вінтоўкі СВД, гранатамёты і пераносныя зенітныя ракетныя комплексы.

Група «Інфармацыйнае супраціўленне» склала спіс з дзевяці найбольш актыўных мясцовых узброеных фармаванняў у Луганскай вобласці. Гэта групы «Югаслава», «Мазгавога», «Пашы Лакатара», «Лешага», «9 рота» ды іншыя. Цалкам спіс можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула