БЕЛ Ł РУС

Расія палохае Малдову наступствамі інтэграцыі з ЕС

16.06.2014 / 11:23

Расія папярэдзіла Малдову рызыкамі інтэграцыі з ЕС, паведаміў РІА Навіны намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Аляксей Ліхачоў.

«Малдова не зможа спалучаць дзве рэгулятарныя сістэмы: СНД і ЕС. Ёй давядзецца рабіць нейкі выбар. І калі ён будзе на карысць еўрапейскай сістэмы, то сістэма СНД перастане быць камфортнай. Мы гэтыя думкі данеслі, але малдаўскія калегі кажуць, што змогуць гэтага пазбегнуць, і абяцалі нам прадставіць адпаведныя пацверджанні», — сказаў Ліхачоў.

Двухбаковыя кансультацыі ў сувязі з падрыхтоўкай Малдовы да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС прайшлі на мінулым тыдні ў Кішынёве. Падпісанне дамовы з ЕС намечана на 27 чэрвеня.

Расійскі чыноўнік падкрэсліў, што пазіцыя Расіі прагматычная і не звязана з палітычным выбарам Малдовы: гаворка ідзе толькі аб эканамічных рызыках. 

Акрамя таго, у Малдове ў выпадку падпісання пагаднення з ЕС могуць узнікнуць супярэчлівыя абавязацельствы па мытным, транспартным рэгуляванні, санітарным і міграцыйным кантролі. Прычым найбольш балючымі могуць апынуцца разыходжанні менавіта ў галіне прымянення санітарных нормаў і ў сферы міграцыйнай палітыкі, сказаў Ліхачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула