Заўзятар памёр перад тэлевізарам ад бяссоннага прагляду матчаў ЧС па футболе
Смяротнай стала любоў да футбола для аднаго кітайскага заўзятара. Фанат памёр пасля таго, як правёў некалькіх начэй без сну за праглядам прамых трансляцый з чэмпіянату свету, які праходзіць у гэтыя дні ў Бразіліі.
Жыхару горада Сучжоў было ўсяго толькі 25 гадоў. Цела маладога чалавека знайшлі раніцай 14 чэрвеня. Труп ляжаў перад тэлевізарам. За некалькі гадзін да здарэння завяршыўся матч паміж камандамі Нідэрландаў і Іспаніі (5:1).
Цела агледзелі медыкі, і зрабілі выснову, што прычынай смерці стаў недахоп сну.
У прыватнасці, смяротнымі маглі стаць моцнае ператамленне і недасыпанне, якія выклікалі сардэчны прыступ.
Розніца ў часе паміж Кітаем і Бразіліяй такая, што жыхарам Паднябеснай даводзіцца глядзець трансляцыі глыбокай ноччу, у сувязі з чым яны вымушаныя ахвяраваць сном.