БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце выбрала новага камандарма

16.06.2014 / 22:58

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, згодна з Канстытуцыяй, падпісала дэкрэт, якім прапануе парламенту ўхваліць прызначэнне Ёнаса-Вітаўтаса Жукаса на пасаду камандуючага Літоўскай арміяй.

Прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што генерал-маёр Ёнас-Вітаўтас Жукас зараз служыць ваенным прадстаўніком ЛР у пастаянным прадстаўніцтве NATO і ЕС, раней ён займаў пасаду камандуючага сухапутнымі сіламі Літоўскай арміі.

Жукас, ён нарадзіўся ў 1962 г. у Каўнасе, узнагароджаны медалём 13 студзеня, медалём добраахвотніка-стваральніка Літоўскай арміі, Рыцарскім крыжам ордэна Крыжа Пагоні (5-й ступені), узнагародай сістэмы абароны Літвы «За заслугі», «За адзнаку» і іншымі ўзнагародамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула