Палонны мэр Горлаўкі выдаў загад вывесіць на будынках усіх прадпрыемстваў і ўстаноў сцягі РФ
Горлаўскі гарадскі кіраўнік Яўген Клеп, які знаходзіцца ў палоне ў баевікоў ДНР, выдаў распараджэнне да канца працоўнага дня на будынках усіх прадпрыемстваў і ўстаноў горада вывесіць расійскія сцягі, — паведамляе Gorlovka.ua.
«Размясціць расійскія сцягі на ўсіх установах (без надпісаў «Расія — маці. Пуцін — бацька»). Ранейшае распараджэнне адмяняецца», — пазначана ў распараджэнні.
11 чэрвеня ўзброеныя людзі ўварваліся на нараду Горлаўскага гарадскога кіраўніка Яўгена Клепа і павезлі мэра ў невядомым кірунку. У гэты ж дзень яго намесніку Аляксандру Аліпаву перадалі пісьмовае распараджэнне мэра аб пераходзе Горлаўкі на рускую мову. Таксама ў інтэрнэце з'явілася фатаграфія, на якой зафіксавана фотакопія распараджэння Клепа. У ім гаварылася таксама пра тое, што ў горадзе павінны быць размешчаныя сцягі Расіі з надпісам: «Расея — маці, Пуцін — бацька».