БЕЛ Ł РУС

Стралкоў паскардзіўся, што без умяшання РФ баевікі пратрымаюцца максімум месяц

17.06.2014 / 10:26

Кіраўнік данецкіх тэрарыстаў, афіцэр Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі Ігар Стралкоў (Гіркін) заявіў, што яго баевікі без ваеннай падтрымкі РФ могуць пратрымацца не больш за месяц.

Аб гэтым ён сказаў журналістам. Відэаролік з яго зваротам размясціла «Комсомольская правда» (Расія).

«Калі Расія не прыме тэрміновыя меры, рэальна тэрміновыя, рашучыя, то яны (украінскія ваенныя) дасягнуць поспеху. Паколькі некалькі тысяч нават «апалчэнцаў», якія цяпер сканцэнтраваны ў раёне мяжы з некалькімі танкамі, з некалькімі прыладамі, нават з вялікай колькасцю кулямётаў і гранатамётаў, усё роўна не змогуць доўга супрацьстаяць авіяцыі, артылерыі, масе танкаў…» — сказаў Стралкоў.

«Пройдзе тыдзень, два, тры, можа, месяц. Самыя баяздольныя часткі «апалчэння» будуць абяскроўленыя — і рана ці позна разбітыя і знішчаныя», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула